26.04.2024

25 красавіка ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”. Гутарка ля выставы “Чарнобыль.. памяць. . боль.. надзея..” нагадала вучням пра тыя страшныя падзеі.Дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, прачыталі вершы пра чарнобыльскую трагедыю, пагаварылі пра наступствы тых падзей.

 

0-02-0a-3cbfa5f7366fad2e933a0cf25d591101759e31bc0fe017de9d88183f580eda86_32fc61392e7151de  0-02-0a-20200f141cee80f7c4d944a5d22753c8c74df6f25201b7587dde617924209f53_619cd224273180cb

 

Гутарку –прэзентацыю “Ці добра вы ведаеце Беларусь?” правяла класны кіраўнік 9 “Г” класа Каранец Л.М. . Вучні паказалі сваё веданне родных мясцін : адказалі на пытанні віктарыны, расказалі пра вядомых людзей Беларусі і знакамітыя мясціны роднага краю. Потым паглядзелі прэзентацыю па тэме, яшчэ трошкі пабагацелі на веды.

 

0-02-05-746488b2f0bc4384993f393e6ed71ceed6f52ad288726557656b17b071c0f3be_ca894ebb7a4c75f  0-02-05-f6250fa155763d12edfe781e9a7b24eab0f212e18f721bb00212bf2faadeecf6_8ca3af747c75d984

 

У 3”Д “ класе пад кіраўніцтвам настаўніка Сідаравай І.С. прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Па памятных мясцiнах маёй Радзiмы". Дзецi прынялi ўдзел у вiртуальнай экскурсii па памятных мясцiнах роднай краiны, паглядзелi прэзентацыю, абмеркавалi прагледжаны матэрыял, паслухалi паведамленнi аднакласнiкаў пра подзвiг народа ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, прачыталi вершы пра Радзіму.

 

0-02-0a-98b185200ef3c5d572fb4d647488878f62d1865be47a5588235e21244353437f_30404a66bb7e909  

 

“Падарожжа ў краіну казак” правяла Карпечанка Д.А., настаўнік 1 “А”класа. Вучні з захапленнем слухалі беларускія казкі, адгадвалі іх назвы і герояў, суадносілі з казкамі сюжэтныя малюнкі. Пасля прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі «Зайчына хатка», арганізавалі тэматычную выставу кніг у чытацкім кутку кабінета.

 

0-02-0a-2d8f046ac3cbd9e71b2a47c846abc32327a88c1c4a9dc1d0c35f812a9ac7de69_b705341825068abe  0-02-0a-749510283e0aa70d882e0a723033904d2002d0dd27747d2908f16de6d77846e4_2e2dcd123cb907b0

поделиться в: